АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінскае "Дынама" на выездзе абыграла "Рух"

Гадзіну каманда гуляла ў меншасці.



17 кастрычніка брэсцкі "Рух" прайграў мінскаму "Дынама" — 1:3. Гэта быў цэнтральны паядынак 26-га тура — абедзьве каманды змагаюцца за медалі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, піша Еўрарадыё. Заўзятары "Руха" наракаюць на судзейства (суддзя — Сяргей Краснікаў з Гродна) — з першага тайма каманда гуляла ў меншасці — на 30-й хвіліне быў выдалены Аляксей Вакуліч (спачатку атрымаў жоўтую за небяспечную гульню, і адразу ж — другую картку за размовы).

Цяпер у мінскага "Дынама" стала 54 ачкі, каманда на трэцім месцы. У "Руха" засталося 51 ачко, ён чацвёрты. У пачатку верасня, адкрываючы стадыён "Дынама-Юні", Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ў дынамаўцаў, ці змогуць яны сёлета ўзяць трэцяе месца? (на відэа). Пасля перамогі ў Брэсце яны сталі да бронзы на крок бліжэй.

18:24 17/10/2021


Загрузка...
Загрузка...