АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

За подпісы за Бабарыку звальняюць 2 дырэктараў цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі

Подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе каштавалі кар'еры двум дырэктарам рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) і трэнеру нацыянальнай зборнай. 



Як даведаліся спартовыя журналісты, гаворка ідзе пра дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Анатоля Макарэвіча, дырэктара РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаіла Еўсюка, а таксама старшага трэнера зборнай па вольнай барацьбе Юрыя Жызнеўскага. 

Кур'ёз сітуацыі ў тым, што Макарэвіча паставілі на пасаду дырэктара год таму. Ён усяляк падтрымліваў праўладных спартоўцаў і прэсаваў атлетаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары. Яго папярэдніка Генадзя Тапунова звольнілі за нежаданне караць спартоўцаў, нязгодных з уладамі. Макарэвіч карную ролю выконваў добра: ён звольніў з РЦАП Дар'ю Барысевіч і Вольгу Мазуронак.

09:29 15/10/2021


Загрузка...
Загрузка...