АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Што здарылася на матчы Эстонія — Беларусь вывесілі банер "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі"

Банер "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі" быў вывешаны падчас футбольнага матча паміж зборнымі Беларусі і Эстоніі. Гульня прайшла 8 кастрычніка ў Таліне і скончылася паразай беларусаў — 0:2.


Паведамляецца, што банер правісеў літаральна пару хвілін. 

Андрэй Зельцэр — мінскі айцішнік, які загінуў 28 верасня ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ.

Каля гэтага банера з'явіўся яшчэ адзін — "BZNV PDR", што выглядае як згадка кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. 

Дарэчы, на сам матч не прапусцілі беларускіх актывістаў у бел-чырвона-белых камбінезонах. Ёсць звесткі, што гэта адбылося па просьбе Беларускай федэрацыі футбола, піша euroradio.fm

08:46 10/10/2021


Загрузка...
Загрузка...