АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Футбаліст Арцём Мілеўскі аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры

Футбаліст Арцём Мілеўскі аб'явіў на сваім YouTube-канале пра завяршэнне прафесійнай кар'еры. 

Футбаліст Арцём Мілеўскі аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры
Ён прызнаўся, што "доўга гэтага баяўся" і ніяк не мог сказаць сабе "Хопіць!". Кажа, што яшчэ меў прапановы, але вырашыў: "Прыйшоў час развітацца з вялікім футболам".

Мілеўскаму 36 гадоў, ён — ураджэнец Мінска, выступаў за юнацкую зборную Беларусі. Аднак у 2000-м пераехаў ва Украіну, змяніў спартыўнае грамадзянства. 11 гадоў выступаў за кіеўскае "Дынама", быў гульцом зборнай Украіны. Заўзятары дагэтуль памятаюць, як дэбютант зборнай арыгінальна забіў пенальці ў браму зборнай Швейцарыі ў 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету 2006 года (тады ўкраінцы сенсацыйна выйшлі ў чвэрцьфінал).

Апошнім яркім момантам у кар'еры Арцёма Мілеўскага было яго выступленне на радзіме ў складзе брэсцкага "Дынама", калі яно стала чэмпіёнам Беларусі. А апошнім клубам быў украінскі "Мінай".

euroradio.fm
12:56 23/09/2021


Загрузка...
Загрузка...