АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Краўчанка: Пры гэтых кіраўніках у спорту ў Беларусі няма ніякай будучыні

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка ў гутарцы з Радыё Свабода паразважаў пра перспектывы беларускага спорту пры цяперашняй ўладзе.

Краўчанка: Пры гэтых кіраўніках у спорту ў Беларусі няма ніякай будучыні
"У спорту ў Беларусі няма наогул ніякай будучыні, калі застануцца гэтыя кіраўнікі, застанецца ціск на спартсменаў", — кажа ён. Краўчанка нагадвае, што "ў нас у краіне ўсім кіруюць вайскоўцы, і спортам у тым ліку". А з спартсменаў хочуць зрабіць рабоў, якія нават выказацца не змогуць без дазволу.

"Алімпійскі медаль — гэта вельмі крута, але быць чалавекам перад людзьмі, якія за цябе заўзеюць усё жыццё, аддаюць сваю энергію, перажываюць за цябе, мне здаецца, лепш заставацца сумленным перад імі і перад сабой, — кажа Андрэй Краўчанка. — Не спрабаваць дамовіцца са сваім сумленнем, жыць сумленна, а калі ты дзеля сваіх нейкіх карыслівых мэтаў плюеш на свой народ, ніякі медаль гэтага не варты".

Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Краўчанка летась падпісаў ліст спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў Беларусі, увайшоў у Свабоднае аб'яднанне спартсменаў, удзельнічаў у вулічных маршах. На яго аказваўся ціск, 10 сутак спартсмен правёў за кратамі. Сёлета ён вымушаны быў з'ехаць за мяжу.





10:08 22/09/2021


Загрузка...
Загрузка...