АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Харанека назваў на СТБ Герасіменю "вялікай спартсменкай", яго адразу ж паправілі

Майстар спорту Беларусі міжнароднага класу па гіравым спорце, рэкардсмен Вячаслаў Харанека ў эфіры тэлеканала СТБ назваў Аляксандру Герасіменю "вялікай спартсменкай", і яго адразу ж паправілі.


Гаворка ў праграме якраз ішла пра спартсменаў, якія з'ехалі за мяжу пасля падзей жніўня 2020 года. "А тое, што яны з'язджаюць, і тая ж Герасіменя, — казаў Харанека. — Так, заслуг ніхто не забірае, гэта вялікая спартсменка, яна дамаглася вельмі многага".

"Не вялікая. Яна нават алімпійскай чэмпіёнкай не была!", — зрэагаваў на словы рэкардсмена Сяргей Канашыц з "Беларусь сегодня".

"Не вялікая, але шмат чаго дамаглася, вельмі добрая спартсменка", — сказаў на гэта Харанека.

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру яна скончыла ў 2019 годзе, а летась яна падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, была вымушана з'ехаць за мяжу. Герасіменя стала кіраўніцай Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці. А на радзіме на яе распачалі крымінальную справу і аб'явілі ў вышук.

08:10 15/09/2021


Загрузка...
Загрузка...