АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на польскае грамадзянства

Крысціна Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на атрыманне грамадзянства Польшчы. "У мяне з сабой акрамя пашпарта нічога няма! — піша яна ў Instagram. — А для падачы дакументаў, трэба сабраць вельмі шмат папер. Усе гэтыя дакументы ў мяне знаходзяцца ў Беларусі".

Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на польскае грамадзянства
Беларуская бягуха прэтэндуе на спартыўнае грамадзянства Польшчы. Але пашпарт мяняць не збіраецца. Ціманоўская піша далей, перадае Еўрарадыё, што адбылася "няправільная інтэрпрэтацыя перакладу інтэрв'ю", у якім гаворка ішла менавіта пра спартыўнае грамадзянства. Спартсменка не мае намеру "адмаўляцца ад беларускага грамадзянства", паколькі лічыць сябе "сапраўднай патрыёткай краіны".

11 верасня ў інтэрнэце з'явіліся вытрымкі з яе інтэрв'ю нямецкім журналістам, у якіх і прысутнічала інфармацыя пра падачу дакументаў на атрыманне польскага грамадзянства.

Крысціна Ціманоўская — беларуская лёгкаатлетка, якая набыла сусветную вядомасць у жніўні 2021 года. За эмацыйны каментар дзеянняў беларускіх спартыўных функцыянераў на Алімпіядзе ў Токіа яе спрабавалі выслаць з Японіі на радзіму. Тады Ціманоўская звярнулася па дапамогу да паліцыі і ў Міжнародны алімпійскі камітэт, выбухнуў скандал. Яна цяпер жыве ў Польшчы.

17:53 11/09/2021


Загрузка...
Загрузка...