Экс-форвард зборнай — пра інтэграцыю з Расіяй: гэта шлюб пад прымусам
Экс-форвард футбольнай зборнай Беларусі і клуба БАТЭ Віталь Кутузаў у сацсетках выказаўся пра магчымую інтэграцыю Беларусі і Расіі.

Віталь Кутузаў / Instagram.com
"Як вы ставіцеся да суверэнітэту і інтэграцыі з РФ?" — запыталіся ў спартоўца ў Інстаграме.
"Шлюб пад прымусам — гэта вельмі няшчасная гісторыя, а калі ў сям'і яшчэ з'яўляюцца дзеці, то яны становяцца закладнікамі гэтых адносінаў. Ці патрэбны нам гэты шлюб? Не ведаю", — адказаў Кутузаў.
На пачатку жніўня паведамлялася, перадае Еўрарадыё, быццам улады Беларусі і Расіі пакуль што адмовіліся ад палітычнай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве па ініцыятыве расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
12:20 16/08/2021
Загрузка...
Загрузка...