АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Максім Недасекаў прынес Беларусі другі медаль Алімпіяды-2020

Скакун у вышыню Максім Недасекаў 1 жніўня прынес Беларусі другі медаль Алімпіяды-2020. 23-гадовы спартовец з Віцебска заваяваў "бронзу".

Максім Недасекаў прынес Беларусі другі медаль Алімпіяды-2020
Недасекаў узяў вышыню ў 2 метры 37 сантыметраў. Гэта нацыянальны рэкорд Беларусі.

Недасекаў з’яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартоўцаў. Ён крытыкаваў "свабодных спартоўцаў", якія выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў і за новыя выбары, у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Пасля гэтага ён прыняў прапанову Алены Леўчанка паспрачацца ў інстаграм-трансляцыі, дзе спрабаваў адстаяць сваю правату.

Тады ён казаў, што не сочыць за падзеямі ў краіне і што выступаць будзе за тых, хто "вядзе яго да дасягненняў". Горкая іронія ў тым, што пакуль Недасекаў удзельнічаў у спаборніцтвах, тыя, хто "вядзе яго да дасягненняў", літаральна "вывозілі" з Алімпіады яго калегу па камандзе, бягуху Крысціну Ціманоўскую.

еuroradio.fm
16:09 01/08/2021


Загрузка...
Загрузка...