АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі першы медаль на Алімпіядзе

Батуціст Іван Літвіновіч прынёс Беларусі «золата».

У Беларусі першы медаль на Алімпіядзе
Сёння ў мужчынскіх спаборніцтвах па скачках на батуце беларус Іван Літвіновіч стаў першым.

Уладзіслаў Ганчароў стаў чацвёртым.

Іван Літвіновіч набраў 61,715 бала.

Срэбра — у кітайца Дон Дона (61,235), бронза — у новазеландца Дылана Шміта (60,675).

Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе-2020.

Івану Літвіновічу месяц таму споўнілася 20 гадоў. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ён узяў сярэбраны медаль у індывідуальных выступах.


09:37 31/07/2021


Загрузка...
Загрузка...