АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Стала вядома, калі ў Маладзечне пачнуць судзіць Аляксея Кудзіна

Стала вядома, калі ў Маладзечне пачнуць судзіць Аляксея Кудзіна. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, працэс пачнецца 5 жніўня ў 10:30. Крымінальную справу будзе разглядаць суд Маладзечанскага раёна. Спартсмена абвінавачваюць у "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў" падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020-га.

Аляксей Кудзін у зняволенні ў Беларусі / Скрыншот з відэа

Аляксей Кудзін — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Ён удзельнічаў у пратэстах жніўня мінулага года ў Маладзечне супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, перадае Еўрарадыё. перадае Еўрарадыё. Пазней Кудзіна жорстка затрымлівалі, збілі: пад машыну спецназаўцы кінулі святлошумавую гранату, стрэлілі ва ўпор у грудзі тры разы з траўматычнага пісталета, білі дубінкамі.

Кудзін расказаў, як пасля яго ўдараў сілавікі разляталіся ў розныя бакі
Кудзіна спачатку аштрафавалі на 675 рублёў за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў", пасля распачалі крымінальную справу. У лістападзе 2020-га ён не прыйшоў у суд і яго аб'явілі ў вышук. Аляксея Кудзіна затрымалі ў студзені 2021 года ў Маскоўскай вобласці Расіі. З таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Генпракуратура Беларусі накіравала ў РФ зварот аб экстрадыцыі, і Маскоўскі абласны суд ухваліў запыт. Вырашыў, што крымінальны пераслед не з'яўляецца палітычна матываваным.

У ліпені Кудзіна выдалі ў Беларусь. Нягледзячы на тое, што напярэдадні Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў яго экстрадыцыю, прызнаўшчы, што на радзіме яму могуць пагражаць катаванні.

20:58 29/07/2021


Загрузка...
Загрузка...