АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларускія біятланісткі дабіраліся на зборы ў Аўстрыю на мікрааўтобусах

Беларускія біятланісткі дабіраліся на зборы ў Аўстрыю на мікрааўтобусах. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" распавёў старэйшы трэнер жаночай зборнай Алег Рыжанкоў. 




Як вядома, пасля скандалу з пасадкай у мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Ryanair для беларускіх авіякампаній неба ЕС закрыта.

"Дабіраліся да Аўстрыі на аўтобусах... Два мікрааўтобусы, — гаварыў Рыжанкоў. — Дарога ўсюды добрая".

Далей трэнер пахваліў польскія дарогі: "Раней, калі, скажам, у Польшчы былі праблемы з дарогамі, то цяпер яны выправілі гэтую сітуацыю... Ёсць добрыя аўтабаны, па якім... вельмі хутка даязджаем".

Пасля вяртання ў Беларусь біятланісткі працягнулі падрыхтоўку ў Раўбічах.

09:34 07/07/2021


Загрузка...
Загрузка...