АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Суд пакінуў "Міс Беларусь — 2008" Вольгу Хіжынкову за кратамі

Суд пакінуў  "Міс Беларусь — 2008", былую прэс-сакратарку ФК "Дынама-Брэст" Вольгу Хіжынкову за кратамі. Адвакат падавала апеляцыйныя скаргі на рашэнні судоў Заводскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска. Аднак іх не змянілі, паведамляе TUT.by.



11 лістапада Хіжынкова судом Заводскага раёна была асуджана на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. На той час яна ўжо трое сутак знаходзілася за кратамі пасля затрымання. Вольгу Хіжынкову прызналі вінаватай ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі". На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна асудзіў Хіжынкову за ўдзел у іншай акцыі (11 кастрычніка) яшчэ на 15 сутак.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Вольга Хіжынкова публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары, смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў нашай краіне. У выніку яна засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

22 лістапада за кратамі Хіжынкова адзначала свой дзень народзінаў. На волю яна мусіць выйсці 5 снежня.


14:17 25/11/2020


Загрузка...
Загрузка...