АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сталі вядомы прозвішчы спартсменаў, якія падпісалі зварот у падтрымку ўлады

Сталі вядомы прозвішчы беларускіх спартсменаў, якія першымі падпісалі зварот у падтрымку ўлады. 


Сталі вядомы прозвішчы спартсменаў, якія падпісалі зварот у падтрымку ўлады
Гэта — алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксей Абалмасаў, Аляксандр Масяйкоў, Кацярына Карстэн, штурхальніца ядра Яніна Правалінская-Карольчык, біятланіст Сяргей Булыгін. Іх перамогі ўжо сталі гісторыяй. Спартыўныя чыноўнікі абяцаюць, што зварот да грамадскасці і міжнароднай супольнасці падпішуць нацыянальныя зборныя і дзейныя атлеты.

Падпісанне дакумента прайшло 24 лістапада ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Падпісанты выказваюцца за дзейную ўладу і асуджаюць спартсменаў, якія падтрымалі пратэсты. Таксама яны выступаюць супраць магчымых санкцый, якія пагражаюць беларускаму спорту за ўціск іншадумцаў.

Улады відавочна спазніліся з гэтым зборам подпісаў. Раней больш за 1100 спартсменаў падпісалі зварот супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў Беларусі. На іх пачаўся ціск, некаторыя нават адклікалі подпісы, цэлая група вядомых спартсменаў пабывала за кратамі. Пра ўсё гэта вядома міжнародным спартыўным структурам.

15:21 24/11/2020


Загрузка...
Загрузка...