АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на першы этап Кубка свету

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад каманды на першы этап Кубка свету. 

Ён стартуе 28 лістапада ў фінскім Канціялахці. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біялона, у мужчын выступяць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетнаў, Максім Верабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, у жанчын —  Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. Зборная паляцела ў Фінляндыю ў панядзелак.

28 лістапада пройдуць індывідуальныя гонкі ў мужчын (13:00) і жанчын (16:20). На 29-е запланаваны спрынт у мужчын (12:30) і жанчын (15:40).

euroradio.fm
20:52 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...