АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Учора мужчына ўцякаў ад сілавікоў і скокнуў у ваду, але яго выцягнулі. Гэта быў вядомы лёгкаатлет

Учора ў сетцы з'явілася відэа, на якім мокры мужчына распавядае пра тое, што ён, уцякаючы ад сілавікоў, скокнуў у Свіслач за Нацыянальнай бібліятэкай, каб пазбегнуць гвалту. Аднак у выніку яго дасталі і запісалі ролік, піша Tut.by.

Гэта быў вядомы беларускі лёгкаатлет-шматборац Мікалай Шубянок. Ён выступаў за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы ў 2004-2013 гадах, чэмпіён Універсіяды ў Бялградзе, трохразовы пераможца Кубка Еўропы ў камандным заліку, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

— Са мной усё добра, дзякуй. Атрымаў па спіне і галаве ад АМАПа — ад якога ўцёк, а другі бус высадзіў, хутчэй за ўсё, моладзь [з часткі] 3214, якія на свежака мяне даганялі. Я вырашыў скакаць у вадаём за бібліятэкай — гэта мяне выратавала, яны дасталі мяне з вады з прабітай галавой, я ўвесь дрыжэў і, мабыць пабаяўшыся, перадалі хуткай.



16:00 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...