АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусь страціла права на правядзеньне шахматнай алімпіяды 2022 году


Гэта не зьвязана з палітычнай сытуацыяй. Міжнародная шахматная фэдэрацыя (ФІДЭ) заявіла, што беларускія арганізатары ня выканалі сваіх абавязкаў.

Беларусь выйграла заяўку на правядзеньне шахматнай алімпіяды — 2022 два гады таму.

А цяпер выявілася, што Міністэрства спорту ня можа гарантаваць перадаплату і страхаваньне, паведаміла ФІДЭ сайту Chess.com.

«З павагі да арганізатараў мы не хацелі б пазначаць сумы, але гэта даволі сурʼёзныя парушэньні», — напісаў юрыдычны дарадца ФІДЭ Аляксандар Мартынаў.

«ФІДЭ добрасумленна вядзе перамовы ўжо некалькі месяцаў, але, да жалю, яны ня мелі плёну. Парушэньні і іх значэньне не аспрэчваюцца арганізатарамі», — дадаў Мартынаў.

svaboda.org
09:05 05/10/2020


Загрузка...
Загрузка...