АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Віктар Ганчарэнка працягнуў кантракт з ЦСКА

42-гадовы беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка працягнуў на яшчэ адзін сезон кантракт з расійскім футбольным клубам ЦСКА. Ён стаў яго галоўным трэнерам у канцы 2016 года. За гэтыя гады армейцы захоўваюць пазіцыі сярод лідараў расійскага футбола, а вось да чэмпіёнства падабрацца не могуць, двойчы бралі срэбра, заваёўвалі і Суперкубак.

Ганчарэнка называе ЦСКА "вялікім" клубам. Там для яго ўсё "стала родным". "У нас перспектыўная маладая каманда, высокая канкурэнцыя ў лізе, — цытуе словы трэнера прэс-служба армейцаў. — Гэта па-свойму заводзіць. Хочацца, каб мы падымаліся як мага вышэй...".

Дарэчы, гульцы ЦСКА і трэнеры здалі тэсты на каранавірус. Вынікі — адмоўныя.

Віктар Ганчарэнка — былы галоўны трэнер БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам беларускі клуб упершыню выйшаў у групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў.


12:03 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...