АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Перанесены яшчэ адзін матч ФК "Мінск", на гэты раз прычыну не назвалі

Перанесены яшчэ адзін матч ФК "Мінск". 23 траўня ў паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе сталічная каманда мусіла гуляць са "Смалявічамі".

 У кароткім паведамленні прэс-службы Беларускай федэрацыі футбола прычына такога рашэння не называецца. Папярэдні матч "Мінска" з гродзенскім "Нёманам" мусіў адбыцца 15 траўня, але яго таксама перанеслі. Але тады афіцыйна было заяўлена, што рашэнне прынялі з-за "падазрэння на наяўнасць віруса COVID-19" у футбаліста ці футбалістаў каманды. Можна меркаваць, што ФК "Мінск" апынуўся на двухтыднёвым каранціне.

Апошні свой паядынак у нацыянальным першынстве мінчукі правялі 8 траўня ў гасцях з "Гарадзеяй, піша euroradio.fm

09:11 19/05/2020


Загрузка...
Загрузка...