АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Футбалісты "Іслачы" двойчы здавалі тэсты на каранавірус, а адзін гулец — тройчы

Футбалісты "Іслачы" двойчы здавалі тэсты на каранавірус, а адзін гулец — 19-гадовы легіянер з Нігерыі Годфры Біток Стывен — тройчы.

Як піша "Прессбол" са спасылкай на заснавальніка клуба Уладзіміра Пінчука, першы тэст нігерыйца быў адмоўны, другі — станоўчы, трэці — зноў адмоўны.

Каманда працягвае выступаць у чэмпіянаце Беларусі.

У Беларусі амаль два тыдні колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам не апускаецца ніжэй за 900. Агульная колькасць выпадкаў складае 30,5 тысячы, памёр 171 чалавек.

22:06 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...