АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Красоўкі Майкла Джордана 85 года прададзеныя за рэкордныя 560 тысяч даляраў

Гульнявыя красоўкі легендарнага гульца «Чыкага» Майкла Джордана з аўтографам былі прададзеныя на аўкцыёне Sotheby's за 560 000 даляраў, паведамляе The Action Network.

Гэтыя красоўкі мадэлі Nike Air Jordan 1, выкананыя ў чырвоным, белым і чорным колерах, Джордан апранаў падчас свайго дэбютнага сезону-84/85.

Красоўкі былі прададзеныя за рэкордную суму, пабіўшы рэкорд аўкцыёну для пары красовак, усталяваны ў 2019 годзе. Тады красоўкі, выпушчаныя ў 1972 годзе, сышлі з малатка за 437 500 даляраў.

10:14 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...