АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі стала "Тарпеда-БелАЗ"

15 траўня футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" ў першым паядынку 9-га тура чэмпіянату краіны перамаглі на сваім полі "Гарадзею" — 3:1. У выніку жодзінская каманда ўзначалілаі турнірную табліцу.


Дубль у сустрэчы аформіў бразільскі легіянер "Тарпеда" Луіс Велозу — на 36-й і 53-й хвілінах. Толькі на 74-й хвіліне гульні Лазар Сайчыч з "Гарадзеі" змог "размачыць" лік. Аднак разгром гасцей давяршыў Андрэй Хачатуран, забіўшы на 77-й хвіліне апошні гол. 

У суботу на "Барысаў-Арэне" сустракаюцца БАТЭ і "Слуцк", у Маладзечне мінскі "Энергетык-БДУ" прыме брэсцкіх дынамаўцаў, а ў Салігорску мясцовы "Шахцёр" згуляе са "Славіяй".

Цяпер турнірная табліца выглядае наступным чынам: "Тарпеда-БелАЗ" — 18 ачкоў, БАТЭ і "Слуцк" — па 16, "Энергетык-БДУ" і "Іслач" — па 15, "Дынама" (Брэст) — 13, "Рух" і "Шахцёр" — па 12, "Віцебск", "Гарадзея" і "Славія" — па 11, "Мінск" — 10, "Дынама" (Мінск) — 9, "Нёман" — 8, "Смалявічы" — 3, "Белшына" — 2.

Беларусь — адзіная краіна ў рэгіёне, якая не спыняла чэмпіянат на час пандэміі каранавіруса.

euroradio.fm
22:08 15/05/2020


Загрузка...
Загрузка...