БГК імя Мяшкова "з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі" спыніў трэніроўкі
БГК імя Мяшкова "з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі" спыніў камандныя трэніроўкі. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва клуба. У бліжэйшыя дні гандбалісты атрымаюць планы індывідуальнай працы на два месяцы, паведамляе клубная прэс-служба.
Як вядома, у канцы красавіка з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса чэмпіянат Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд быў скончаны датэрмінова, золата атрымаў БГК імя Мяшкова. Выніковыя месцы каманд былі вызначаны па бягучых месцах у турнірнай табліцы.
8 траўня гандбалісты БГК імя Мяшкова наведаюць Брэсцкую крэпасць. Яны ўскладуць кветкі і ўшануюць памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага адбыдзецца ўручэнне залатых медалёў. А афіцыйная цырымонія ўзнагароджання каманды запланавана на пачатак новага сезону.
Пасля наведвання Брэсцкай крэпасці гандаблісты раз'едуцца. Іх збор запланаваны на першую палову ліпеня.
12:18 06/05/2020
Загрузка...
Загрузка...