АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Япрынцава каранавірусам заразіліся таксама жонка, дачка і цешча

Бізнэсмен і экс-уладальнік мінскага «Дынама» Уладзімір Япрынцаў днямі выпісаўся з бальніцы, дзе лячыўся ад каранавіруснай інфекцыі. 

У Япрынцава каранавірусам заразіліся таксама жонка, дачка і цешча
У размове з «Трыбунай» 58-гадовы шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па самба таксама расказаў, што на каранавірус захварэлі яго дачка, жонка і цешча:

— Выйшаў з лякарні і зараз знаходжуся ў самаізаляцыі. Мала таго, у мяне жонка захварэла, цешча захварэла і дачка захварэла — і паводзяць сябе годна. Паверце мне, ні разу ў свой бок не чуў ніякага дакору. Мы проста стараемся адно да аднаго беражліва ставіцца. І ўсё будзе нармальна, па-чалавечы.

Уладзімір Япрынцаў расказаў таксама пра ход хваробы:

«Паднялася тэмпература, кашаль, ламала ўсяго. Зрабіў рэнтген: ён нічога не паказаў. Думаў, што ўсё нармальна, ніякіх праблем. Родныя ўгаварылі зрабіць КТ. Прайшоў яе, лекары забегалі. Я ж адным з першых у бальніцу трапіў, мне пашанцавала. Калі б гэта адбылося цяпер, калі ідзе вал, то ўсё б так хутка не зрабілі. Лекары проста ў гэты ж дзень сказалі, што ў мяне двухбаковае запаленне з падазрэннем на COVID-19.

Мае сябры даведаліся пра гэта, паднялі шум. Мяне адразу выклікалі ў лечкамісію. Там зрабілі тэст на каранавірус. Пасля сказалі сядзець дома, нікуды не выходзіць і чакаць вынікі. Раніцай патэлефанавалі: «Збірайце рэчы. Тэрмінова да нас». Тады толькі пачыналася, але ўжо ўсё лекары рабілі прафесійна. Былі апранутыя ў сродкі абароны, добразычліва ставіліся. Хоць былі трывожныя моманты». 

nn.by
14:49 04/05/2020


Загрузка...
Загрузка...