АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Уладзімір Япрынцаў заразіўся COVID-19

Беларускі бізнесовец, чалец выканкаму Міжнароднай федэрацыі самба Уладзімір Япрынцаў шпіталізаваны з дыягназам двухбаковае запаленне лёгкіх, выкліканае каронавірусам COVID-19. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

Уладзімір Япрынцаў заразіўся COVID-19

Пра хваробу бізнесоўца стала вядома ў ходзе спартовай онлайн-эстафеты On A Wave Stay Live, якая стартавала 14 красавіка. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што вядомыя ў свеце спорту людзі раяць як трэніравацца ва ўмовах пандэміі і самаізаляцыі, сімвалічна перадаючы эстафету здароўя і ўзаемападтрымкі.

«Я апынуўся ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі з двухбаковым запаленнем лёгкіх і каронавірусам», – кажа на відэа Япрынцаў.

Ён распавёў, што яму ўжо «палягчэла» і доктар дазволіў рабіць невялікую гімнастыку.

Уладзімір Япрынцаў – вядомы беларускі бізнесовец, былы партнёр алігарха Юрыя Чыжа і саўладальнік кампаніі «Трайпл». У 2015 годзе быў арыштаваны КДБ, яго судзілі, але пакаралі толькі штрафам і вызвалілі ў зале суду. Цяпер Уладзімір Япрынцаў займае 133-е месца ў спісе самых уплывовых і паспяховых бізнесоўцаў Беларусі, што рэгулярна складае выданне «Ежедневник».

Акрамя таго, Япрынцаў – заслужаны майстар спорту СССР па самба, чэмпіён свету і Еўропы па самба, а таксама заслужаны трэнер Беларусі.

08:34 22/04/2020


Загрузка...
Загрузка...