АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Тэнісіст Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 000 еўра на барацьбу з каранавірусам

Беларускі спартовец Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 000 еўра на дабрачынны рахунак для дапамогі беларускім медустановам у барацьбе з каранавірусам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму. 


Тэнісіст Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 000 еўра на барацьбу з каранавірусам
Самсонаў шматгадовы лідар беларускай зборнай па настольным тэнісе. Ён удзельнічаў у шасці Алімпіядах, быў першай ракеткай свету. Акрамя таго Самсонаў — трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009), шасціразовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовы пераможца "Еўра-Топ 12" (1998, 1999, 2001, 2007), дзевяціразовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў.

Дабрачынны рахунак быў адкрыты Міністэрствам аховы здароўя.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях — BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ "АСБ Беларусбанк", БІК — AKBBBY2X, УНП — 190263723.

Разліковы рахунак у еўра — BY93AKBB36429000003150000000 ў ААТ "АСБ Беларусбанк", БІК — AKBBBY2X, УНП — 190263723.

euroradio.fm
20:59 30/03/2020


Загрузка...
Загрузка...