АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларускі арбітр устанавіў рэкорд па колькасці прызначаных пенальці

Рэкорд вышэйшай лігі па колькасці прызначаных пенальці зафіксаваны ў чэмпіянаце Беларусі па футболе, перадае "Еўрарадыё".

У матчы першага тура "Слуцк" — "Славія" (3:1) арбітр з Мінска Сяргей Чыстоў прызначыў пяць 11-метровых! Папярэдні рэкорд быў устаноўлены амаль 16 гадоў таму ў паядынку "Белшыны" і "Зоркі-БДУ", калі было прызначана 4 пенальці. І трэба ж такому здарыцца — у тым матчы цяперашні арбітр Чыстоў гуляў у якасці футбаліста за сталічны клуб! Ён нават прабіў першы пенальці і не забіў яго! Гэты цікавы факт прыгадала газета "Прессбол".

У Беларускай федэрацыі футбола кажуць, што арбітр меў падставы для прызначэння ўсіх пяці пенальці.

20:50 23/03/2020


Загрузка...
Загрузка...