АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расійскі канал "Матч ТВ" купіў правы на паказ чэмпіянату і Кубка Беларусі

Расійскі тэлеканал "Матч ТВ" набыў правы на паказ чэмпіянату Беларусі і Кубка Беларусі па футболе да канца гэтага сезона. Пра гэта заявіла прэс-служба канала.


Ва ўмовах пандэміі каранавіруса ўсе еўрапейскія краіны адмовіліся ад сваіх чэмпіянатаў. УЕФА таксама адмовілася ад сёлетніх гульняў. Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, якая ў разгар пандэміі пачала футбольны чэмпіянат. Гэта і прыцягнула ўвагу расійскага спартовага тэлеканала. 

Матчы чэмпіянату і Кубка Беларусі па футболе можна будзе паглядзець на сайтах matchtv.ru і sportbox.ru, а таксама ў дадатку "МАТЧ!".


22:02 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...