АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Энергетык-БДУ" сенсацыйна выйграў у БАТЭ — 3:1

У стартавым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе два галы забіў легіянер з Узбекістана 22-гадовы Джасурбек Яхшыбоеў. 

"Энергетык-БДУ" сенсацыйна выйграў у БАТЭ — 3:1 (2:0). Барысаўчане адказалі толькі голам Максіма Скавыша. А пераможную кропку паставіў 21-гадовы легіянер з Чарнагорыі Душан Бакіч. На апошніх хвілінах браму БАТЭ абараняў Захар Волкаў — брамнік Антон Чычкан атрымаў траўму, а ўсе замены ўжо былі выкарыстаны.

За паядынкам на стадыёне назіралі 730 чалавек.

У іншым сённяшнім матчы згуляюць "Шахцёр" і "Тарпеда-БелАЗ". Астатнія паядынкі першага тура прызначаны на бліжэйшыя дні.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой не прыпынены футбольны чэмпіянат.

euroradio.fm
09:58 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...