АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Цяжкаатлет Арамнаў на час каранавіруса запоўніў ежай два халадзільнікі

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, які заваяваў алімпійскае золата ў Пекіне, расказаў парталу TUT.by, што да эпідэміі каранавіруса паставіўся з усёй сур'ёзнасцю. 


Трэба сядзець дома і перачакаць гэтую ўспышку, а не хадзіць у рэстараны і на дыскатэкі. Не хацелася б, каб у нас стала, як у Італіі, бо, на мой погляд, у нас няма магчымасцяў лёгка справіцца з сур'ёзнай эпідэміяй", — мяркуе спартовец.

Арамнаў кажа, што сам ён трапляе ў групу рызыкі, бо хварэе на хранічны бранхіт. "Стараюся ў крамах бываць рэдка і хадзіць у гадзіны, калі там менш за ўсё людзей", — дадае ён.

На час эпідэміі каранавіруса цяжкаатлет, па яго словах, закупіўся з запасам — мяса, макароны, рыс, грэчка: "І калі здарыцца эпідэмія, месяцок мы з сям'ёй дакладна пратрымаемся, не выходзячы з дома. У мяне ж два халадзільнікі: калі стары забарахліў, мы купілі новы, а як толькі купілі, стары запрацаваў нармальна".

Парады Лукашэнкі ад каранавіруса: "Гарэлкай трэба не толькі рукі мыць"
А вось у карысці алкаголю для прафілактыкі захворвання спартовец сумняецца. "У нас такая краіна, дзе часта можна ўбачыць п'яных людзей. Паводле гэтай логікі, многія не рызыкуюць захварэць на каранавірус", — іранізуе ён.

Хаця Арамнаў нядаўна атрымаў траўму (разрыў звязкі ў правым локці), ён рыхтуецца да Алімпіяды ў Токіа. "Калі перанясуць Алімпіяду, то для мяне гэта дрэнна. Маладзейшым жа я не раблюся і выступаць доўга з сур'ёзнымі амбіцыямі не разлічваў. Чакаю рашэння па Алімпіядзе", — прызнаецца цяжкаатлет.

09:38 19/03/2020


Загрузка...
Загрузка...