АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Намеснік дырэктара РНПЦ спорту пра каранавірус: Некалькі спартсменаў інфікаваныя

Намеснік дырэктара РНПЦ спорту Генадзь Загародны ў праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5» паведаміў, наколькі пагражае каранавірус беларускаму спорту.


«На жаль, шэраг спартсменаў інфікаваныя. Некаторыя з іх знаходзяцца на лячэнні. Большая частка праходзіць каранцінныя мерапрыемствы. Спадзяюся, да пачатку красавіка мы пройдзем пік нацыянальнай эпідэміі. Пры Міністэрстве аховы здароўя створана рабочая група, дзе ўсе спартсмены, што прыязджаюць і выязджаюць, падвяргаюцца асобнаму кантролю», — цытуе яго словы Прэсбол.

Пазней галоўны трэнер зборнай Беларусі па канькабежным спорце Сяргей Мінін распавёў пра ізаляцыю трох спартсменаў. Ёсць падазрэнне, што атлеты заражаныя каранавірусам.

— Ёсць падазрэнні. Яны здалі тэсты і ізаляваны, чакаюць вынікаў, — сказаў Мінін у праграме «Вынікі тыдня» на «Беларусь 5».

nn.by
10:31 16/03/2020


Загрузка...
Загрузка...