АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Цырымонія запальвання агню Алімпіяды пройдзе без гледачоў

Цырымонія запальвання і перадачы алімпійскага агню адбудзецца ў Алімпіі (Грэцыя) без гледачоў у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруса. 

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Грэцыі.

У цырымоніі, запланаванай на 12 сакавіка, возьмуць удзел каля 100 чалавек. Цырымонія таксама будзе закрытая для журналістаў.

«Алімпійская цырымонія будзе праходзіць без гледачоў, і ў ёй возьмуць удзел толькі 100 чалавек, акрэдытаваных Міжнародным алімпійскім камітэтам і аргкамітэтам Гульняў у Токіа. Мы заклікаем мэраў гарадоў, праз якія пройдзе алімпійскі агонь, выконваць указанні міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай арганізацыі грамадскай аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

nn.by
19:30 09/03/2020


Загрузка...
Загрузка...