АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларускі МАЗ каманды Вязовіча заняў трэцяе месца на ралі "Дакар"

Беларускі МАЗ каманды "Маз-Спортаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў гонцы грузавікоў на ралі "Дакар". Ён пыйшоў да фінішу на 2 гадзіны 4 хвіліны і 42 секунды пазней за пераможцу. 

Беларускі МАЗ каманды Вязовіча заняў трэцяе месца на ралі "Дакар"
Першыя два месцы дасталіся расійскім КамАЗам — экіпажам пад кіраўніцтвам Андрэя Каргінава і Антона Шыбалава. 

Напярэдадні Вязовіч напісаў у Instagram, што перадапошні этап выдаўся для іх экіпажа складаным: пачало спускаць кола, зламаўся вал у кампрэсары, ад чаго залежыць паліўная помпа, зламаліся дзве заднія рысоры. 

"Ночка ў нас сёння была такая: мы замянілі кампрэсар, паліўная помпа апынуўся ў парадку, заднія рысоры мы памянялі з грузавіком Сашы Васілеўскага, і зламаную трубку ступіцы мы ўзялі з задняга кола яго "МАЗа". Ва ўмовах мінімуму інструменту і без дапамогі механікаў мы скончылі рамонт каля 4-й гадзіны раніцы. І сёння ў спакойным тэмпе даехалі, як і планавалі", — апісаў Вязовіч прыгоды сваёй групы. 

Зрэшты ўсе гэтыя складанасці не перашкодзілі камандзе ўзысці на п'едэстал пашаны.

13:13 17/01/2020


Загрузка...
Загрузка...