АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На ралі "Дакар" беларускі "МАЗ" прабіў шыны і стаў другім у агульным заліку

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" на чацвёртым этапе ралі "Дакар" у Саудаўскай Аравіі прыйшла шостай. У выніку каманда Сяргея Вязовіча апусцілася на другое месца ў агульным заліку, паведамляе прэс-служба ААТ "МАЗ".

На ралі "Дакар" беларускі "МАЗ" прабіў шыны і стаў другім у агульным заліку
На чацвёртым этапе гоншчыкам давялося пераадолець 453 кіламетры. Першы ўчастак апынуўся простым, а вось два наступныя добра пашкамуталі машыны. У самы нязручны момант беларусам давялося мяняць прабітыя шыны.

Капотны МАЗ прайшоў этап з 4 гадзіны 31 хвіліну. Самым хуткім быў экіпаж расіяніна Антона Шыбалава — яму спатрэбілася на 15 хвілін менш, чым нашым суайчыннікам. 

У агульным заліку першае месца цяпер займае экіпаж расіяніна Андрэя Каргінава. Каманда Вязовіча адстае ад яго на 10 хвілін.

МАЗ Аляксея Вішнеўскага праехаў этап дзявятым (4 гадзіны 38 хвілін), Аляксандр Васілеўскі быў 15-м (5 гадзін 14 хвілін). 

Пяты этап пройдзе па адрэзках з вялізнымі камянямі і буйнымі дзюнамі. 

Ралі-рэйд "Дакар-2020" пачаўся 5 студзеня і завершыцца 17-га. Працягласць маршруту складае каля 8 тысяч кіламетраў. 

07:46 09/01/2020


Загрузка...
Загрузка...