Лукашэнка - функцыянерам: Ужо каму не будзе прабачэння, дык гэта вам
Кіраўнік Беларусі і НАКа Аляксандр Лукашэнка на сёняшнім алімпійскім сходзе пазначыў, наколькі высокая адказнасць будзе ўскладзена на кіраўнікоў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі на Гульнях у Токіо.
"Ужо каму не будзе прабачэння, дык гэта вам. Разам з Вадзімам. Выгадаваў Дзевятоўскага на ўласных руках. Наперадзе ўсе перспектывы, толькі дай вынік. Медалі, узнагароды, грошы - усё ў вашых руках. Глядзеў чэмпіянат свету ў Досе, паціраў рукі. Тры -четыре медалі, вы казалі? Паўтара дня да канца застаецца, думаю, дзе вы будзеце іх заваёўваць?
Не трэба ні на што спасылацца. Разумею, марафон - амаль 50 кіламетраў. Гэта невыносна [у той спякоце, што была]. Але скакаць, бегаць, кідаць - можна было. Не трэба казаць пра нейкія праблемы. Усім было цяжка. У Токіо будзе таксама ", - цытуе Лукашэнку pressball.by
15:30 19/11/2019
Загрузка...
Загрузка...