АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Міхаіл Захараў агучыў задачу зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2020

Галоўны трэнер Міхаіл Захараў агучыў задачу зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянат свету 2020 года.

 На турніры, у якім паўдзельнічаюць 16 каманд, беларускія хакеісты мусяць заняць месца, не ніжэйшае за 12-е.

Сусветнае першынство пройдзе ў траўні наступнага года ў Цюрыху і Лазане. Як вядома, беларусы маюць страхоўку ад вылету з эліты, паколькі ў 2021-м праводзяць разам з Латвіяй чэмпіянат свету.

Прэс-канферэнцыя Захарава ў аўторак прайшла на "Чыжоўка-Арэне". Ён таксама адказаў на пытанне пра свой трэнерскі штаб. Прозвішчы памочнікаў галоўнага трэнера ("вядомых спецыялістаў з вялікім вопытам") агучаць у снежні.

euroradio.fm
09:09 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...