АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Палацы спорту 5 лістапада пачнецца чэмпіянат Еўропы па муай-тай

На чэмпіянаце Еўропы па муай-тай у аўторак, 5 лістапада, адбудуцца першыя паядынкі, паведамілі «Мінск-Навінам» у Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса.



Спаборніцтвы будуць праходзіць у Мінску з 5 па 10 лістапада. Пачатак паядынкаў 5 лістапада запланаваны на 14:00, у 18:00 пройдзе цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.

З 6 па 10 лістапада спаборніцкая праграма будзе стартаваць у 14:00. Фіналы пачнуцца ўжо ў суботу, а ў нядзелю стануць вядомыя ўсе ўладальнікі ўзнагарод, і пройдзе цырымонія ўзнагароджання. Уваход на турнір свабодны.

Усяго нашу краіну прадставяць 90 байцоў у катэгорыях дарослыя (мужчыны і жанчыны), юніёры і юніёркі (12-13, 14-15, 16-17 гадоў). У чэмпіянаце Еўропы выступяць больш за 500 удзельнікаў з 26 краін. Сярод іх і самыя моцныя байцы з Беларусі: Андрэй Кулебін, Дзмітрый Валент, Віталь Гуркоў, Дзмітрый Варец, Андрэй Герасімчук і іншыя.

Нагадаем, што ў маи 2017-га Мінск прымаў чэмпіянат свету па муай-тай. Тады мясцовыя байцы выйгралі ў агульнакамандным заліку (9 залатых, 6 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод), абышоўшы фаварытаў з Тайланда.


11:32 05/11/2019


Загрузка...
Загрузка...