АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Фурасімед лічацца допінгам? Беларускі лёгкаатлет-рэкардсмен Дзмітрый Набокаў трапіў у допінгавы скандал

Беларускі скакун у вышыню Дзмітрый Набокаў трапіў у допінгавы скандал. У пробе 23-гадовага спартсмена знайшлі забароненае рэчыва — фурасемід. 

Падазраванага ў парушэнні антыдопінгавых правілаў Набокава адхілілі ад спаборніцтваў, інфармуе ТАСС.

Дзмітрый Набокаў удзельнічаў у Алімпіядзе 2016 года ў Рыа. На нядаўнім чэмпіянаце свету ў Досе ён заняў 9-е месца. Два гады таму Набокаў заняў першае месца на чэмпіянаце свету сярод спартсменаў да 23 гадоў. Ён з'яўляецца ўладальнікам рэкорда Беларусі (2,36 метра), які ўстанавіў вясной мінулага года (рэкорд не абнаўляўся чвэрць стагоддзя). Пасля ў спартсмена была сур'ёзная траўма.

euroradio.fm
18:35 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...