АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сабаленка і Мертэнс прайгралі другі матч на выніковым турніры, але шанцы на паўфінал засталіся

Беларуска Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертэнс прайгралі ў трэцім матчы групавога раўнда на выніковым парным турніры ў кітайскім Шэньчжэне. 

Дзяўчаты на супертайбрэйку саступілі венгерцы Цімеа Бабаш і францужанцы Крысціне Младэнавіч 4:6, 6:2, 5:10.

Сабаленка і Мертэнс, які на турніры выйгралі ў адным, а ў двух прайгралі, яшчэ захоўваюць шанцы на выхад у паўфінал, піша nn.by

Калі ў другім паядынку «чырвонай групы» тайваньскі тандэм Чань Лаціша / Чань Хаачын абыграюць у дзвюх партыях немку Ханну-Лену Грэнефельд і галандку Дэмі Схюрс, то ў плэй-оф выйдуць Сабаленка і Мертэнс, удакладняе Прэсбол.


13:32 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...