У Парыжы прэзентавалі лагатып Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года
У Парыжы прэзентавалі лагатып летніх Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года. У ім спалучаны алімпійскія агонь і медаль, а таксама твар аднаго з сімвалаў Французскай Рэспублікі — Марыяны.

Прэс-служба Міжнароднага алімпійскага камітэта падкрэслівае, што лагатып "выказвае адну з асноўных каштоўнасцяў спорту: імкненне да дасканаласці".
Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024-га, Паралімпіяда — з 28 жніўня да 8 верасня.
17:41 22/10/2019
Загрузка...
Загрузка...