АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

БАТЭ не змог перамагчы каманду-аўтсайдэра “Гомель”

Барысаўскі БАТЭ не здолеў перамагчы каманду-аўтсайдэра “Гомель”. Матч у рамках 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў 19 кастрычніка на “Барысаў-Арэне” і скончыўся нічыёй —  1:1.

На 27-й хвіліне гульні легіянер БАТЭ Боян Дубаіч не здолеў рэалізаваць прызначанае пенальці, якое адбіў брамнік “Гомеля” і літаральна праз хвіліну госці адкрылі лік —  гол забіў Бадры Акубардзія. У другім тайме Яўген Яблонскі зраўняў лік, аднак атрымаць перавагу жоўта-сінія ўжо не паспелі, перадае "Еўрарадыё".

За пяць тураў да заканчэння чэмпіянату БАТЭ на 4 ачкі адстае ад лідара турнірнай табліцы, брэсцкага “Дынама”.

Учора таксама згулялі “Дынама” (Мінск) і “Віцебск” —  0:2, “Славія” і “Нёман” —  0:1.

Сёння пройдуць матчы “Тарпеда-БелАЗ” —  “Іслач”, “Дняпро” —  “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) —  “Слуцк”.

Скончыцца тур 21 кастрычніка матчам “Гарадзея” —  “Энергетык-БДУ”. У гульні “Мінск” —  “Тарпеда” (Мінск) будзе залічаны тэхнічны вынік —  3:0.

11:36 20/10/2019


Загрузка...
Загрузка...