АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сербскі забудоўнік падпісаў пагадненне з Віктарам Лукашэнкам

Сербская кампанія «Dana Holdings» стала генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Адпаведнае пагадненне ў Менску падпісалі віцэ-прэзідэнт НАКу Віктар Лукашэнка і старшыня рады дырэктараў «Dana Holdings» Вібар Муліч, перадае "Белсат".

Каментуючы заключэнне дамовы, Лукашэнка-малодшы адзначыў, што кампанія «Dana Holdings» «добра зарэкамендавала сябе на будаўнічым рынку Беларусі, удзельнічае ў шмат якіх сацыяльных акцыях, у тым ліку і спартыўных». Паводле яго, разам з ёй атрымаецца рэалізаваць праекты для падтрымання беларускага спорту і развіцця алімпійскага руху, піша БелТА.

Кампаніі, што належаць групе «Dana Holdings», якой кіруюць сербскія браты Карычы, з’яўляюцца аднымі з галоўных забудоўнікаў у Менску. Пры гэтым тое, за што беларускія забудоўнікі заплацілі б сотні мільёнаў долараў, дзяржава аддае сербам бясплатна. Але якасць пабудаванага жытла пакідае жадаць лепшага.


Таксама кампанія неаднаразова станавілася фігурантам розных карупцыйных скандалаў. А яе кіраўнікі падтрымліваюць наўпроставыя кантакты з сям’ёй Лукашэнкаў, у тым ліку і з жонкай старэйшага сына кіраўніка Беларусі Ліліяй.



12:14 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...