АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сабаленка апусцілася на 16-е месца ў рэйтынгу WTA

У абноўленым рэйтынгу WTA найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка займае 16-е месца. Гэта на дзве пазіцыі ніжэй, чым на мінулым тыдні. 


Вікторыя Азаранка паднялася з 50-га радка на 49-ы. Аляксандра Сасновіч апусцілася з 60-й пазіцыі на 64-ю. 

У першую тройку ўваходзяць аўстралійка Эшлі Барці, чэшка Караліна Плішкава і японка Наомі Осака.

10:08 07/10/2019


Загрузка...
Загрузка...