АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусь і Украіна задумаліся над сумесным правядзеннем Алімпійскіх гульняў

Беларусь і Украіна могуць разам змагацца за правядзенне буйных міжнародных спаборніцтваў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што не так даўно Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні, матчавую сустрэчу па лёгкай атлетыцы Еўропа — ЗША. У гэтых спаборніцтвах актыўны ўдзел прымалі і ўкраінскія атлеты, прычым даволі паспяхова: напрыклад, на Еўрапейскіх гульнях яны сталі трэцімі ў агульнакамандным заліку.

«Думаю, нашы дзяржавы разам маглі б пазмагацца за права правядзення міжнародных спартовых спаборніцтваў высокага ўзроўню. Гэта я кажу аб прапанове прэзыдэнта Украіны, які прапануе разам падумаць над тым, а ці не замахнуцца нам на Алімпійскія гульні. Для дзвюх краін гэта пад сілу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка

nn.by
15:24 04/10/2019


Загрузка...
Загрузка...