АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сяргея Гурэнку аштрафавалі і дыскваліфікавалі на пяць матчаў

Галоўнага трэнера футбольнага мінскага "Дынама" Сяргея Гурэнку аштрафавалі на 1275 рублёў і дыскваліфікавалі на пяць матчаў. 

Так Кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях камітэт Беларускай федэрацыі футбола адрэагаваў на яго паводзіны падчас матча чэмпіянату Беларусі паміж мінскім "Дынама" і "Шахцёрам". Пасля эмацыйных выказванняў на адрас суддзі Гурэнка атрымаў чырвоную картку.

Пасля таго матча трэнер падышоў да арбітраў, паціснуў ім рукі і прапанаваў папрасіць прабачэння ў футбалістаў за свае няправільныя, як ён лічыць, рашэнні.

euroradio.fm
15:52 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...