АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сабаленка захавала 14-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка пасля перамогі на турніры ў кітайскім Ухань засталася на 14-м месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).


У яе - 2785 ачкоў. Вікторыя Азаранка, якая на мінулым тыдні не гуляла, апусцілася на 50-е месца (1116 ачкоў). Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 60-й пазіцыі (1012), Вольга Гаварцова займае 201-е месца (298), Вера Лапко на 237-м (250).

Першае месца ў рэйтынгу працягвае займаць Эшлі Барці (6446 ачкоў).


12:17 30/09/2019


Загрузка...
Загрузка...