АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Арына Сабаленка перамагла першую ракетку свету

На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Арына Сабаленка (14-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці.

 


Арына Сабаленка перамагла першую ракетку свету

Тэнісісткі сустракаліся ў паўфінале спаборніцтваў. Наша суайчынніца выйграла два сэты — 7:5, 6:4.

 

Саперніцай Сабаленкі ў фінальным матчы будзе пераможца супрацьстаяння Элісан Рыск (ЗША) — Петра Квітава (Чэхія).

 

Дарэчы, летась Сабаленка выйграла тэнісны турнір ва Ухані.

euroradio.fm

13:49 27/09/2019


Загрузка...
Загрузка...