АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Новым галоўным трэнерам ХК "Юнацтва" стаў Аляксандр Макрыцкі

Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Юнацтва" афіцыйна стаў Аляксандр Макрыцкі, былы абаронца нацыянальнай зборнай. Пра гэта прэс-служба клуба паведаміла ў сацсетках.

На гэтай пасадзе Макрыцкі замяніў шматгадовага кіраўніка каманды Міхаіла Захарава. Як распавядала Еўрарадыё, пра адстаўку Захарава стала вядома напярэдадні: ён вырашыў засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай. 

Аляксандр Макрыцкі — выхаванец хакейнай школы "Юнацтва". Ён гуляў у наваполацкім "Хіміку", мінскім "Дынама", омскім "Авангардзе", тальяцінскай "Ладзе", ніжнякамскім "Нафтахіміку", чарапавецкай "Северсталі" і "Дынама-Энергіі" з Екацярынбурга.

Колеры Беларусі Макрыцкі абараняў на 14 чэмпіянатах свету, а таксама на Алімпійскіх гульнях — 2002 у Солт-Лэйк-Сіці. Ён згуляў за зборную 152 матчы і набраў 30 ачкоў (8 шайбаў і 22 перадачы).

13:37 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...