АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Міхаэль Шумахер прыйшоў у прытомнасць пасля шасцігадовай комы


Легендарны гоншчык Міхаэль Шумахер прыйшоў у прытомнасць пасля шасцігадовай комы. Пра гэта інфармуе 360tv.ru са спасылкай на выданне Le Parisien.  

Міхаэль Шумахер прыйшоў у прытомнасць пасля шасцігадовай комы
Цяпер спартовец знаходзіцца ў аддзяленні сардэчна-сасудзістай хірургіі Еўрапейскага шпіталя Жоржа Пампіду ў Парыжы. Туды яго перавезлі 9 верасня з клінікі ў Швейцарыі. Перавозка Шумахера адбывалася ва ўмовах строгай сакрэтнасці.

"Магу запэўніць вас, што ён у прытомнасці", — падкрэсліў суразмоўца французскай газеты. 

Паведамляецца, што Шумахера плануюць лекаваць з выкарыстаннем ствалавых клетак. 

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2013 года гоншчык стаў ахвярай няшчаснага выпадку на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах. Катаючыся на лыжах, ён атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Стан спартоўца палепшаў толькі летась.

12:49 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...