АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Коля зверху, а Віця ўнізе: Лукашэнка з сынамі наведаў лёгкаатлетычны матч Еўропа – ЗША

9 верасня кіраўнік Беларусі наведаў менскі стадыён «Дынама», дзе адбылася цырымонія адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША.


Аляксандр Лукашэнка назіраў за цырымоніяй з віп-ложы. Побач з ім сядзеў малодшы сын Мікалай і кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыяў Сэбасцьян Коў.

У віп-ложы таксама прысутнічала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук ды Віктар Лукашэнка – старэйшы сын Лукашэнкі.

9-10 верасня ў межах лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША спартоўцы будуць спаборнічаць у кіданні молата, штурханні ядра, трайным скачку, скачках у вышыню, скачках у даўжыню, скачках з шастом ды іншых відах лёгкаатлетычнай праграмы.

10:21 10/09/2019


Загрузка...
Загрузка...